Сінявокая: лікбез па-амерыканску
curious
mikola_tv
Штаты ў рэшце рэшт пра нас даведаліся! Фрэнсіс Тэйпан пяць гадоў вагаўся, ці зрабіць падкаст пра Беларусь. Наведаўшы РБ у жніўні 2004-га ў межах грунтоўнага турнэ, ён выдаў кніжку “Прыхаваная Эўропа: чаму можна навучыцца ад усходнія эўрапейцаў”. Першая частка выкладзеная ў pdf, але пра нас там няма. Ёсць у посце “Менскія пакуты”. Чытайма.

Пасля такога посту падарожжы на Марс ужо не здаюцца подзвігамі, бляха. Вандроўнік адчуў на скуры ўсе хараство непрабіваймае варожымі ступнямі мяжы, коштаў для іншаземцаў у афігенных гатэлях, аўтобуснае трасучкі побач з fat ladies ды іншыя прычыны нашае непераможнасці. У выніку атрымаўся анты-гід, то бок “увага: туды не ездзіць!”

Не прайшло і пяці год, як падкаст адбыўся. Як і сам аўтар, які пасур’ёзнеў, апрануў гальштук і ўсмешку мэнэджэра. Тутака размясціліся шэсць частак, пра нас, Літву, Украіну і гэтак далей. 42 з паловай хвіліны напружанай ўвагі – і вы не толькі навучыцеся казаць “Prywitannie” на віртуальнай мове, але адчыніце для сябе самую экзатычную часціну свету, краіну жывых белых папуасаў…

Дачытаць пост


Эўропа спазнае Вільню без Б.
curious
mikola_tv

Свежанькі нумар The Economist парадаваў старонкай нумар 84, дзе сціпла размясціўся агляд кнігі Лаімонаса Брэдзіса “Вільня: горад чужынцаў”. З коштам у $45 гэты твор мастацтва не мае шанцаў быць прачытаным мной ніколі, таму даверымся аўтарытэтнаму часопісу.

Агляд кнігі зроблены файненька. Стаўка робіцца на мульцікультуралізм. Відаць, гэта той кіт, на якім сапраўды трымаецца сталіца Літвы. Прынамсі, з пераходам у стан выгнання Эўрапейскі Гуманітарны стаў удзяляць асаблівую ўвагу гэтаму паняццю, што няцяжка заўважыць у праграмах навучання.

Нажаль, ніколі не быў у Вільні.  Дачытаць пост

Эўропа абвясціла лепшых падкасцераў
curious
mikola_tv

European Podcast Awards абвясціла лепшых асобаў еўрапейскага падкастынгу за 2008/2009 гады. Топ 5 падзялілі між сабой крэатыўшчыкі Нямеччыны, Ангельшчыны ды Гішпаншчыны.

З 750 намінантаў цяжка было вызначыць лідэраў, але найбольш аўтарытэтная частка журы ў выглядзе спрактыкаванага прадстаўніка BBC лічыць, што выбар абсалютна правільны і бліскучы кубак патрапіў у правільныя рукі. Гэта, між іншым, рукі прыгожай аўтаркі Schlaflos in München (“Мюнхенцы, Якім Не Спіцца”) журналісткі Анік Рубенс.

Чытаць пост цалкам


МедыяБарКэмп пройдзе ў Літве
curious
mikola_tv

5-7 чэрвеня году ў Літве адбудзецца МедыяБарКэмп 2009. Неканферэнцыя, прысвечаная Новым Медыям і медыя актывізму ў Беларусі і рэгіёне, збярэ каля двухсот удзельнікаў з розных краёў. Акцэнт, аднак, будзе рабіцца на айчынную медыяпрастору. Медыяактывісты з Беларусі, Украіны, Расіі, Фінляндыі, Швецыі, натуральна, Літвы, і хто разбярэ адкуль яшчэ пакажуць сябе і свае праеты ў выглядзе паўгадзінавых прэзентацый. Арганізатары: Беларуская партыя “Зялёных”, Швэдзкі міжнародны ліберальны цэнтар і іншыя.

Чытаць пост цалкам

Рабіце заўвагі па англамоўнай версіі сайту МедыяБарКэмпу 2009, мая праца.
 

 


Беларуская мова натхняе!
curious
mikola_tv
Падручнік па беларуская мове 1985 года выдання адкрывае таленты і рэфлексіі студэнтаў. Яны займаюцца стваральнай працай проста на ягоных старонках!

Вось яна - моц мовы беларусаў! Натхняльнік пакаленняў завочнікаў ПедУніверу - спадар Л. І. Бурак.

Дарэчы, даступная поўная версія падручніку, можна download in PDF.




?

Log in